Аскал гарадзенскай карупцыі

2:32 PM by cabanaigapiko1203

Аскал гарадзенскай карупцыі


Цікавы паварот у арыштах гарадзенскіх сілавікоў. Аказваецца арыштаваныя па розных крымінальных справах былы начальнік 3-га сэктара УКГБ па Гарадзенскай вобласці падпалконік Уладзімір Турко і старэйшы следчы па важнейшых справах следствяннага аддзела Пракуратуры Гарадзенскай вобласці Майсей раней неаднаразова перасякаліся. Прычым па вельмі цікавых справах.

Напрыклад Майсей прымаў рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу сумнавядомага гарадзенскага суддзі Дзмітрыя Дземчанкі. Аператыўную распрацоўку Дземчанкі вёў асабіста Турко.

У дачыненні да Дземчанкі ў сакавіку 2006 года генеральным пракурорам была ўзбуджана крымінальная справа. Абвінавачванне - карупцыя. За грошы суддзя Дземчанка абяцаў паспрыяць змякчэнню прысуда для грамадзяніна Хобатава які быў асуджаны судом Ленінскага раёна Гродна на 8 гадоў пазбаўлення волі за распаўсюд наркотыкаў. Сумма хабару 25 тысячаў даляраў праз пасярэдніка, так сама судддзю Мацеюка (ленінскі суд Гродна) павінна была быць перададзены некаму з абласнога суда.

Бацька Хобатава грошы перадаў але прысуд быў пакінуты ў сіле. Дземчанка вярнуў Хобатаву толькі 13 тысячаў даляраў, астатнія грошы зніклі...

Хобатавы пайшлі скардзіцца ў КГБ. Праверку па іх скарзе праводзіў менавіта Турко. Дзякуючы ягоным дзеянням суддзя Дземчанка негледзячы на напісанае прызнанне ў пасярэдніцтве ў хабарніцтве да крымінальнай адказнасі прыцягнуты не быў. Сетку хабарнікаў так сама не ўстанавілі. Справу пасьпяхова зачыніў старэйшы следчы пракуратуры Майсей. 12 тысячаў даляраў хабару, што перадаваліся гарадзенскім суддзям так і не знайшлі.

Сёння Майсей і Турко ў следчым ізалятары. Мацяюк і надалей суддзя. Былы суддзя Дземчанка ў ЗША. Ходзяць чуткі пра тое, што ён збіраецца прасіць там палітычнага прытулку, але асобы з ягонага атачэння гэтую інфармацыю не падцвярджаюць.

Posted in | 0 Comments

0 comments:

Post a Comment